
Калаж як тэхніка выкарыстоўваецца мной у якасці спробы паглыбіць пабачаную рэчаіснасць.
Мой візуальны досьвід жыхаркі Беларусі змяшчае ў сабе дастаткова раўнінны палявы ці сакавіты лясны краявід, над якім у выніку ўзнімаюцца штучныя горы ў выглядзе высока павярховых прыстанкаў чалавечага існавання.



Падарожжа па кропках свету далей ад звычных пейзажаў дазволіла распрацаваць мышцу вока і бачыць Зямлю ў яе розных агрэгатных станах, формах, памерах і адлегласцях. Памяць захоўвае недасканалыя адбіткі пачуццяў і пабачанага, а падсвядомасць перамешвае ўсё разам і дасылае ва ў снах.





Калажы — гэта акт стварэння рэчаіснасці з кавалкаў мінулага, прапанова пачуцця няпоўнай зразумеласці і недасканаласці знаёмай прасторы са сноў усходняй Еўропы.







