Вітаю!
Мяне завуць Караліна Палякова і я займаюся візуальным практыкамі, карыстаючыся фатаграфіяй, відэа і калажом як медыя, каб выразіць пачуцці і асэнсаваць наваколле.
Я знаходжу натхненне і факусуюся на тэмах музыкі, прыроды, архітэктуры, чалавецтва і соцыўму, культуры і дакументалістыкі. Аўтарка музычных кліпаў беларускіх гуртоў Lyapis-98, Brutto, Drezden and Shuma.
Большую частку жыцця пражыла ў Беларусі, і 8 год перад вераснем 2020 жыла ў Менску. З таго часу ў працах я адлюстроўваю і перажываю досьвід эміграцыі . Пераасэнсоўваю старыя значэнні спадчыны папярэдніх пакаленняў і ўплыў на сучаснае наваколле пост-савецкага чалавека.