215,00 zł
Шмат прыгод бывае ў маладосці. Напрыклад, марыла і прыдумляла каго б сфатаграфаваць на фоне гэтага слова ў Менску. Месяцамі праяжджала побач і думала, ну хто будзе там на маім здымку. Выпадкова апынулася каля кніжнай крамы Маладосць напрыканцы лета 2016 і вырашыла ўжо хоць сэлфі зрабіць ці сябра зняць на тэлефон.
Праз хвіліну пачула крык “Я таксама хочу!”, да нас ляцеў Валера і амаль адразу здымаючы сваю кашулю стаў кадр. Распавёў, што ўсе татуіроўкі зрабіў сабе самастойна, акрамя тых, што на спіне.
За мадэлінг узяў ад нас апошнія грошы.
Мы бачыліся з Валерай яшчэ, але гэта ўжо іншыя гісторыя. Як і іншыя сэнсы выніковага здымку праз гады і кантэксты.
І крамы Маладосць больш няма.