• Фатаграфія
  • Калажы
  • Праекты
  • Аба Мне
  • Крама
  • Калажы

    Калаж як тэхніка выкарыстоўваецца мной у якасці спробы паглыбіць пабачаную рэчаіснасць.

    Мой візуальны досьвід жыхаркі Беларусі змяшчае ў сабе дастаткова раўнінны палявы ці сакавіты лясны краявід, над якім у выніку ўзнімаюцца штучныя горы ў выглядзе высока павярховых прыстанкаў чалавечага існавання.

    Падарожжа па кропках свету далей ад звычных пейзажаў дазволіла распрацаваць мышцу вока і бачыць Зямлю ў яе розных агрэгатных станах, формах, памерах і адлегласцях. Памяць захоўвае недасканалыя адбіткі пачуццяў і пабачанага, а падсвядомасць перамешвае ўсё разам і дасылае ва ў снах.

    Калажы – гэта акт стварэння рэчаіснасці з кавалкаў мінулага, прапанова пачуцця няпоўнай зразумеласці і недасканаласці знаёмай прасторы са сноў усходняй Еўропы.

    Новыя прадукты
    Апошнія паведамленні
    Ровар — Разбітае Сэрца Пацана
    Песня аб масавай беларускай эміграцыі, агульным досьвідзе і жаданні павярнуць час назад.      У гэтай відэапрацыпрацы я выступіла як рэжысэрка на здымках і на постпрадакшене, таксама кожны кадр — гэта мой калаж з уласных фота і крэатываў. Галоўны герой вандруе праз гістарычныя і іранічныя падзеі гісторыі Беларусі. Тут я ўпершыню скарысталася здольнасцю шутчнага інтэллекту […]
    Urban Collages
    Серыя калажоў — гэта вынік аналізу асяродзя існавання чэлавека ў прасторы, уласных фантазій і візуальнага досьвіду. Жылая і офісная архетыктура ў сціслыя тэрміны ўзнімаецца людзьмі, акружае і ўзвышаецца як старажытныя горы і скалы, утворваючы гарызонты, за якія чалавеку захочацца паляцець. Чалавек спяшаецца ў вывучэнні пазазямной прасторы як мейсца для жыцця, дзе паміж пустынных краявідаў пачнуць […]
    Жыццё-Маліна
      Жыццё-Маліна – гэта адзін з найбуйнейшых і папулярных youtube шоў сярод беларускай аўдыторыі на 2023 год. Журналіст Мікіта Мелказёраў робіць інтэрв’ю з прадстаўніцамі і прадстаўнікамі беларускай культуры, палітыкі і спорту,  каб, у тым ліку, знаёміць аўдыторыю са значнымі сучаснікамі. У асноўным, у паўтарагадзінных выпусках абмяркоўваюцца гарачыя тэмы беларускай сучаснасці, мінулага і погляд на магчымасці […]