• Фатаграфія
  • Калажы
  • Праекты
  • Крама
  • Аба Мне
  • Вітаю!

    Мяне завуць Караліна Палякова і я займаюся візуальным практыкамі, карыстаючыся фатаграфіяй, відэа і калажом як медыя, каб выразіць пачуцці і асэнсаваць наваколле.

    Я знаходжу натхненне і факусуюся на тэмах музыкі, прыроды, архітэктуры, чалавецтва і соцыўму, культуры і дакументалістыкі. Аўтарка музычных кліпаў беларускіх гуртоў  Lyapis-98, Brutto, Drezden and Shuma.

    Большую частку жыцця пражыла ў Беларусі, і 8 год перад вераснем 2020 жыла ў Менску. З таго часу ў працах я адлюстроўваю і перажываю досьвід эміграцыі . Пераасэнсоўваю старыя значэнні спадчыны папярэдніх пакаленняў і ўплыў на сучаснае наваколле пост-савецкага чалавека.

    Новыя прадукты
    Апошнія паведамленні
    DREZDEN – Edelweiss 
    Кліп на вядучы трэк з другога альбома гурта DREZDEN. «Эдэльвейс» — гісторыя пра вечнае вяртанне дадому, энтузіязм, надзею і чаканне. Магчымасць ператварыць напружанасць у стварэнне. Паміж двума Сусветамі, зняволенымі ў чалавечых целах, існуе касмічная гравітацыя, а Зямля з’яўляецца правадніком.
    БЕССМЕРТНА
    Бессмертна – гэта вынік сустрэчы постсавецкага чалавека з савецкай спадчынай, мастацтва і памяці, фатаграфіі і семантыкі, эміграцыі і ідэнтычнасці, прадыктаванага і ўсвядомленага. Гісторыя Прыхілу Перамога ў Другой сусветнай вайне, вядомай у Савецкім Саюзе як «Вялікая Айчынная вайна», моцна абагаўлялася ў савецкіх і працягвае ў постсавецкіх краінах. Перамога разглядалася як сведчанне сілы і стойкасці народу, а […]
    Брежнев — Ляпіс-98 відэакліп
    Палітычныя і савецкія лідэры з часам пераўтвараюцца ва ў поп-арт аб’екты. Захоўванне чысціні свядомасці ўнутраннага дзіцяці як дапаможнік у перасоўванні праз гады, абставіны і палітычныя рэжымі.