• Фатаграфія
  • Калажы
  • Праекты
  • Крама
  • Аба Мне
  • Горад Палітвязняў


    На стварэнне працы мяне натхнілі вобразы з вядомых мазаік Аляксандра Кішчанкі «Мінск — горад мастацтва» і «Мінск — горад навукі» каля станцыі метро «Усход». Там шмат сюжэтаў: навукоўцы прэзентуюць працы, людзі навучаюцца і танчаць у нацыянальных касцюмах, гісторыкі распавядаюць пра мінулае, матулі абдымаюць дзяцей.



    Гэты від сацыяльнага мастацтва актыўна працуе з часам, таму высновы, якія гледачы робяць пры праглядзе, спрыяюць аналізу і пошуку метафар. У гэтых творах бачыш шмат былых надзей і мар пра, напрыклад, дасягальны космас, высокі розум, адкрыцці навукі і пра сяброўства паміж краінамі. На ўсё гэта мы сёння глядзім іншымі вачыма.



    На момант напісання гэтага паста лічба палітычных вязняў у Беларусі перайшло лічбу 1600 чалавек. На гэтых мазаіках першапачаткова адлюстраваны свет краіны ў выглядзе мастакоў, навукоўцаў, і выбітных дзеячаў і зараз за кратамі знаходзяцца прадстаўнікі мастацтва, навукі, інжэнерыі Беларусі, носьбіты традыцыяў і людзі якія ахвяравалі сваёй свабоды дзеля вольнасці краіны. Аб гэтым варта памятаць.



    Апошнія паведамленні
    DREZDEN – Edelweiss 
    Кліп на вядучы трэк з другога альбома гурта DREZDEN. «Эдэльвейс» — гісторыя пра вечнае вяртанне дадому, энтузіязм, надзею і чаканне. Магчымасць ператварыць напружанасць у стварэнне. Паміж двума Сусветамі, зняволенымі ў чалавечых целах, існуе касмічная гравітацыя, а Зямля з’яўляецца правадніком.
    БЕССМЕРТНА
    Бессмертна – гэта вынік сустрэчы постсавецкага чалавека з савецкай спадчынай, мастацтва і памяці, фатаграфіі і семантыкі, эміграцыі і ідэнтычнасці, прадыктаванага і ўсвядомленага. Гісторыя Прыхілу Перамога ў Другой сусветнай вайне, вядомай у Савецкім Саюзе як «Вялікая Айчынная вайна», моцна абагаўлялася ў савецкіх і працягвае ў постсавецкіх краінах. Перамога разглядалася як сведчанне сілы і стойкасці народу, а […]
    Брежнев — Ляпіс-98 відэакліп
    Палітычныя і савецкія лідэры з часам пераўтвараюцца ва ў поп-арт аб’екты. Захоўванне чысціні свядомасці ўнутраннага дзіцяці як дапаможнік у перасоўванні праз гады, абставіны і палітычныя рэжымі.