Бессмертна – гэта вынік сустрэчы постсавецкага чалавека з савецкай спадчынай, мастацтва і памяці, фатаграфіі і семантыкі, эміграцыі і ідэнтычнасці, прадыктаванага і ўсвядомленага.

Гісторыя Прыхілу
Перамога ў Другой сусветнай вайне, вядомай у Савецкім Саюзе як «Вялікая Айчынная вайна», моцна абагаўлялася ў савецкіх і працягвае ў постсавецкіх краінах.
Перамога разглядалася як сведчанне сілы і стойкасці народу,
а таксама як сімвал перавагі і пацверджанне эфектыўнасці тагачаснага ладу. Вынік вайны разглядаецца як сімвал ахвяр, прынесеных папярэднімі пакаленнямі, і як напамін пра важнасць нацыянальнага адзінства і салідарнасці перад тварам нягод. Ва ў многіх гарадах ёсць мемарыялы і помнікі, прысвечаныя салдатам, якія загінулі падчас вайсковых падзей.

Так на плошчы з былой назвай Круглая, у Менску з’явілася Плошча Перамогі.
Акруглую форму падкрэслівалі будынкі, якія пачалі будаваць яшчэ да пачатку другой святовай вайны.

Пасля вайны на плошчы быў усталяваны камень памяці ахвярам змагання. Які пасля «перарос» у вялікі абеліск пасярэдзіне Плошчы, пад якім дагэтуль гарыць вечны вагонь.
Нават памятаючы пра антырэлігійную павестку ў СССР, ідалападобны камень пасярэдзіне кола, агонь і надаюць асацыяцый з паганскімі абрадамі.

Святкаванне перамогі ў Саюзе было важнай часткай савецкай прапаганды і выкарыстоўвалася для павышэння нацыянальнага гонару і прасоўвання ідэалогіі камунізму.
Не пазіраючы на тое, што СССР зараз ужо не існуе ў постсавецкай беларускай рэчаіснасці глыбока ўкараніўся культ Вялікай Айчыннай вайны, 9 Мая, дзень Перамогі, стаў нацыянальным святам, якое адзначалася ваеннымі парадамі, выступленнямі і іншымі масавымі мерапрыемствамі.
У Менску свята адзначаецца мерапрыемствамі на Плошчы Перамогі, абрамленае словамі на дамах.
Подвиг Народа Бессмертен
Гэты лозунг быў часткай спробы савецкага рэжыму прасунуць ідэю вечнай славы дзяржавы і яе грамадзян, якія, як лічылася, працуюць, жывуць і ідуць на смерць дзеля лепшай будучыні для ўсіх.

Вызначэнне неўміручасці як вечнага існавання істоты або сутнасці з’яўляецца агульным разуменнем гэтага тэрміна. У рэлігійным і філасофскім кантэкстах бессмяротнасць часта разглядаецца як стан па-за смерцю, дзе асоба або душа, як кажуць, жывуць вечна, без непазбежнасці смерці або распаду.
У савецкай ідэалогіі ідэя бессмяротнасці звычайна не асацыявалася з замагільным жыццём або вечным існаваннем душы. Замест гэтага ў цэнтры ўвагі была ідэя вечнай славы дзяржавы і яе грамадзян, якія, як лічылася, працуюць дзеля лепшай будучыні для ўсіх. Савецкі рэжым таксама прасоўваў ідэю бессмяротнасці праз арыентацыю на гераізм і самаахвярнасць. Ахвяры салдат і працоўных разглядаліся як уклад у вечную славу дзяржавы і адзначаліся праз помнікі, музеі і мемарыялы, прысвечаныя іх памяці. Па-за межамі антырэлігійнай палітыкі Перамога стала святым сымбалам.

Аднак гэтая ідэя неўміручасці караніцца не ў рэлігійных або духоўных перакананнях, а хутчэй у свецкіх, матэрыялістычных ідэалогіях. Савецкі рэжым лічыў сябе вядучым свету да новай, несмяротнай будучыні, дзе класавыя адрозненні і галеча будуць ліквідаваны, а ўсе грамадзяне будуць жыць у роўнасці і міры.
Гэта знайшло адлюстраванне ў кульце асобы вакол лідэраў, якія, па плане, вечна застануцца ў памяці савецкіх людзей.
Адзін з савецкіх правадароў дагэтуль захоўваецца непахаваным ва ў маўзалее.

Жыццё пасля смерці

Прыйшоў час будучыні, калі савецкі саюз не існуе, і ўжо ёсць пакаленне людзей, якія, верагодна, правялі ва ў Інтэрнэце больш часу чым у СССР, нават, калі нарадзіліся недалёка перад часам заходу сонца над саюзам у Белавежскай Пушчы.
Пашыраны праз адсутнасць усеагульнай цэнзуры доступ да інфармацыі, магчымасць падарожжаў праз знятую жалезную заслону, развіццё тэхналогій і рост хуткасці абмену інфармацыяй, няспынны рух часу адмятае далей ад прыхілу былым каштоўнасцям і калектыўнага розума насустрач індывідуальнаму, крытычнаму меркаванню і пошуку новых сэнсаў у рэхе старых імкненняў. Некаторыя словы папярэдняй эпохі апынуліся літарамі ва ў абрэвіятурах на металёвых шыльдах, ці літарамі, якія складаюць іншыя словы і новыя сэнсы. Часам, супрацьлеглыя.



Кампанія Моладзевага Блоку ў пратэст з ігнараваннем уладаў Беларусі правілаў УАЗ аб супрацьстаянню COVID-19.
Фота са старонкі Моладзевага блоку ў VK.

Існавала фанетычная легенда наконт напісання прыставак «без» і «бес», маўляў, з прыходам бальшавікоў руская мова была скалечаная ва ў імя «беса», каб шанаваць яго паўтараючы імя, як то:
бес-культурный, бес-цельный, бес-честный, бес-путный… (рус.)
Вядома, што гэты міф быў разбураны лінгвістамі, якія падкрэслівалі, што змены канчаткаў прыставак «без-» і «бес-» у мове адбываліся няспынна і чарговае пераўтварэнне адбылося перад прыходам бальшавіцкіх рэформаў, што і дае парэпіну на канспіралагічнай тэорыі пра прыхіл д’яблу.
Але пакідае веру ў канец бесаўства ў літаральным каламбуры, дзе бес – смяротны.



Згадванне сучаснай Беларусі як «калыскі савецкага саюзу» у замежных медыя, падавалася далёкім ад рэчаіснасці, бо маё пакаленне нібы ўжо падобнае для любога іншага на тэрыторыі свету, актыўна культурна прысвойвае звычкі з міравых культур, імкнецца да развіцця ўласнай незалежнасці, чытае забароненых раней аўтараў пад захаваўшыміся выявамі сярпа ды молату, пад халодным позікаркам бронзавага Ільіча Леніна і пад літарамі «бессмертен».
З савецкіх часоў сучасны беларускі рэжым узяў сабе некалькі сувеніраў «на памяць»:
Архітэктурная кансервацыя савецкай спадчыны – касплэй на палітычны ўклад з элементамі аўтарытарызму, культам адной асобы ва ўладзе з фота над школьнай дошкай. Абмежаваная свабода слова, моцная сувязь з Масквой, амаль адсутнасцю плюралізму і рэпрэсіі нязгодных. А таксама ўмацаванне, па старой звычцы, прыхілу да Вялікай Перамогі, спекуляцыямі сацыяльнай рэкламы на калектыўным подзвігу і смерці папярэдняга пакалення дзеля мірнай будучыні нашчадкаў.
Адносна Мірная Будучыня
З 2020 года беларускае грамадства перажыло значныя змены і выклікі, асабліва ў палітычнай сферы. У жніўні 2020 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, якія нібы сведчылі аб паспяховым перавыбранні таго ж прэзыдэнта на шосты тэрмін з вялічэзным адсоткаў галасоў “за”. Гэта выклікала сумневы ў грамадства, прывяло да масавых пратэстаў і дэманстрацый, адзначаўся рост грамадскай і палітычнай актыўнасці, асабліва сярод моладзі, таксама пачуцця салідарнасці, самаарганізаванасці і еднасці сярод грамадзянскай супольнасці.

Пратэсныя рухі былі сустрэты жорсткім рэакцыяй з боку ўладаў, у тым ліку масавымі арыштамі і фіксацыяй парушэнняў правоў чалавека. Рэпрэсіі супраць іншадумства таксама прывялі да ўзмацнення страху і цэнзуры, людзі асцерагаюцца свабодна выказваць сваё меркаванне, каб ня трапіць у прапагандыстскія пакаяльныя відэа, а пасля – і ў турму. Цяпер за кратамі знаходзяцца каля 1500 палітычнымі вязняў (лічба зафіксаваная праваабаронцамі, на самой справе іх у некалькі разоў больш). Вобшукі ды пераслед усіх слаёў грамадства працягваюцца. Санкцыі, хваля эміграцыі – і як вынік эканамічныя страты. Сучасны рэжым пагаджае пазбаўленнем грамадзянства тых, хто з’ехаў, пужае тых, хто застаўся і падтрымлівае агрэсіўны напад на суседскую краіну.

Слова

Працэс эміграцыі, часта экстраннай ды вымушанай, прыносіць шмат выпатрабавання у жыццё людзей. Чалавек сутыкаецца з колькасцю прыгод небяспечных для псіхікі, напрыклад, крызіс культурнай ідэнтычнасці: пакіданне роднай краіны можа выклікаць адчуванне адрыву ад сваіх культурных каранёў і спадчыны, што прывядзе да блытаніны адносна ўласнай ідэнтычнасці і культурнай прыхільнасці. Эмігранты могуць адчуваць, што яны не належаць і не патрэбныя ні сваёй роднай, ні новай краіне, што прыводзіць да пачуцця адзіноты і ізаляцыі. Эміграцыя можа прывесці да страты супольнасці, сетак сацыяльнай падтрымкі і знаёмага асяроддзя, што стварае рызыку прыхода да пачуцця выцяснення і страты прыналежнасці. Людзі па абедзве бакі краіны ў крызісе, могуць адчуваць падобныя пачуцці адрыву ад супольнасці і рэчаіснасці ў якой яны раней былі.
Мой выезд з краіны ў працоўнае падарожжа пачаўся з другой паловы 2020 году і я намагалася загойваць нечакана адкрытую рану праглядам уласнага фатаграфічнага архіву. Гэта дапамагала мне ўсвядоміць досвед жыцця ў Беларусі, паглядзець і асэнсаваць значэнні дзеянняў і слоў.

Неўмяручы цяпер і здалёк падаваўся і ўсвядамляўся як жывы, істотны, асабісты, нязломны, упарты ў імкненні, індывідуальны, персанальны, блізкі і вядомы таму, хто бачыў гэтае слова раней у Менску. Нагад аб тым, што «бес» верагодна «смяротны» і цяжкасці маюць канчатак, нягледзячы на тое, што самое слова «бессмертен» канца не прапануе.
Версія Бессмертна – гэта феміністычны выказ аб прысутнасці і ўліку жанчыны ў грамадстве, супрацьлегласць маскуліннаму вобразу моцнага вайсковага гаспадара, нагад аб укладзе жанчыны ў гісторыю, шанаванне жаночага роду і гендару. Літара «а» напрыканцы пазбаўляе магчымасці зрабіць асацыяцыю з «бесам», бо з «смертна» гэты каламбур не працуе.
Зразумела, што Безсмяротная = тая, якая жыве вечна.
Вядома, што кожная і кожны вырашае чаму гэтая словы ім пасуюць.

Я стварыла набор вопраткі з гэтымі словамі з надзеяй на тое, што гэта можа паспрыяць на ўсведамленне яднання і салідарнасці з краінай, можа быць пачаткам размовы і ўстанаўленню камунікацыі паміж людзьмі звязанымі з Беларуссю, упэўненасць у магчымасці зменаў ды іронію адносна смерці.
Гэта візуальны код, які праз пасмяротнае пераасэнсаванне савецкіх сымбалаў, падкрэслівае шматлікасць сэнсаў. Верагоднасць разумення паміж людзьмі, пачатку будоўлі размовы, самаідэнтыфікацыі і істотнай важнасці як адзінкі, так і агульнай справы.
Камусьці можа дапамагчы загоіць рану адарванасці. Камусьці гэта можа дапамагчы спатоліць патрэбу заявіць аб сваёй ідэнтычнасці, не вымаючы пашпарт з кішэні.




Пад час адпраўкі пасылак з прадукцыяй, стала зразумелая геаграфія людзей, салідарных з Беларуссю.




Калаж з серыі «Бессмертен» стаў фонам сну бяздомнага ў Кіеве каля бару Карма, падкрэсліваючы бясконцасць крызісу бяздомнасці. А так жа месцам для абяцання беларускіх добраахвотнікаў не паміраць падчас вайны ва Украіне
Сустрэча
На момант публікацыі матэрыялу я не знаходжуся ў Беларусі ўжо амаль тры гады. Але атрымалася трапіць туды ў выглядзе мастацкага выказвання.
