• Фатаграфія
  • Праекты
  • Калажы
  • Крама
  • Аба Мне
  • Калажы

    The gallery was not found!
    Калаж як тэхніка выкарыстоўваецца мной у якасці спробы паглыбіць пабачанную рэчаіснасць.


    Мой візуальны досьвід жыхаркі Беларусі змяшчае ў сабе дастаткова раўнінны палявы ці сакавіты лясны краявід, над якім у выніку ўзнімаюцца штучныя горы ў выглядзе высокапавярховых прыстанкаў чалавечага існавання.

    Праз спадчыну савецкага накіравання вышэй да касмічных прастор у фантастычную светлую будучыню, жылая архітэктура высокая, шматвокая і маламетровая, з татуіроўкамі савецкіх мазаек і пано абкружала мяне ў час, калі ссср памёр, а жыццё працягваецца.

    Падарожжа па кропках свету далей ад звычных пейзажаў дазволіла распрацаваць мышцу вока і бачыць Зямлю ў яе розных агрэгатных станах, формах, размерах і адлегласцях. Памяць захоўвае недасканалыя адбіткі пачуццяў і пабачанага, а падсвядомасць тусуе ўсё разам і дасылае ва ў снах.


    Калажы гэта акт стварэння рэчаіснасці з кавалкаў мінулага, прапанова пачуцця ня поўнай зразумеласці і недасканальнасці знаёмай прасторы са сноў ўсходняй Еўропы.

    Новыя прадукты
    Апошнія паведамленні